Jump to content

Скачок

From DDraceNetwork
Revision as of 16:56, 16 April 2025 by Pncka (talk | contribs) (Created page with "== Прасунутыя паводзіны ==")

Скачкі выконваюцца пры націску клавішы прабел. Яны дазваляюць вам манеўраваць уверх, каб пазбегнуць перашкод і дасягнуць платформ, да якіх вы б інача не дабраліся. Пры скачку ваш персанаж будзе падымацца ўверх. Хуткасць з часам будзе змяншацца, пакуль гравітацыя зноў не пасцягне вас.

У Teeworlds у вас ёсць два тыпу скачкоў:

  • Вы будзеце скакаць з зямлі кожны раз, калі стаіце на якой-небудзь падлозе
  • Двайны скачок (або паветраны скачок) выкарыстоўваецца ў паветры

Звычайна ў вашым распараджэнні будзе адзін скачок з зямлі і адзін двайны скачок. Вы аднаўляеце ўсе свае скачкі, калі дакранаецеся зямлі або пліткі абнаўлення скачка .

Скачок з зямлі

Скачок з зямлі магчымы толькі тады, калі вы дакранаецеся зямлі. Пасколькі ён запраграмаваны такім чынам, што задае для вас вызначанае значэнне вертыкальнай хуткасці, ён будзе ігнараваць любыя іншыя вертыкальныя павышэнні, якія вы атрымліваеце ў той жа момант. Пры скачку вертыкальная хуткасць устаноўлена на 13.2. Скачок з зямлі прымушае персанажа дасягаць вышыні 5.69. Калі вы больш не дакранаецеся зямлі, гэты скачок становіцца недаступным.

Двайны скачок

Двайны скачок даступны, калі вы знаходзіцеся ў паветры. Пры актывацыі вертыкальная хуткасць усталявана на 12. Цікава, што пасколькі ён усталёўвае вертыкальную хуткасць вызначанае значэнне, як гэта робіць скачок з зямлі, вы можаце выкарыстоўваць яго ўручную, каб адмяніць усе вертыкальныя хуткасці. Ён не дасягае так жа высока, як першы скачок і толькі дасягае 4.62 на піку. Разам з скачком з зямлі вы можаце падняцца да 10,31.

Яркасць ног персанажа указвае, ці быў ужо выкарастаны двайны скачок. Калі двайны скачок недаступны, ногі больш цёмныя.

Вы атрымаеце свой двайны скачок у наступны раз, калі дакранецеся да зямлі. Вы можаце зрабіць двайны скачок пасля скачка з зямлі, а таксама пасля спуску з платформы.

Скачок ад сцяны

Калі тэкстура скачка ад сцяны размешчана побач са сцяной, вы можаце аднавіць усе свае двайныя скачкі, дакрануўшыся сцяны каля якой знаходзіцца гэта тэкстура, падаючы пры гэтым уніз. Вы можаце вярнуць свае скачкі толькі адзін раз за адзін дотык, таму вам трэба пакінуць сцяну, каб зноў выкарыстоўваць скачок.

Змена колькасці скачкоў

Колькасць скачкоў можна змяніць з дапамогай тэкстуры ўсталявання колькасці скачкоў ад пласта пераключальніка. Усталяванне колькасці скачкоў на нуль адключае як скачок з зямлі, так і двайны скачок. У тых выпадках, калі ў вас больш за адзін скачок (n>1 скачкоў),сума будзе падзелена на 1 скачок з зямлі і двайныя скачкі для астатніх (n-1). Такім чынам, калі пакідаеце платформу без выкарыстання скачка з зямлі, у вас застаецца толькі n-1 скачкоў.

Бясконцыя скачкі

Існуе таксама тэкстура бясконцага скачка , якая дае персанажу бясконцыя двайныя скачкі, пакуль ён не дакранецца тэкстуры адключэння бясконцага скачка .

Прасунутыя паводзіны

  • Whenever you hold the jump-key, you either trigger a jump instantly or trigger a jump as soon as it is available to you. This can be used to jump as soon as you touch the ground
  • When timing a jump right before getting frozen, you will both get frozen and double jump at the same time
  • If you do not have your double jump, it is possible to jump in one tile high freeze with enough vertical velocity. This is known as a freeze jump.