Пласт пераключальнікаў
Appearance
![]() ![]() |
Пласт пераключальнікаў дазваляе выкарыстанне тэкстур, якія ўключаюцца па ўмове і ўжываюцца ў асноўным для тэлепортаў, дзвярэй і прыцягальнікаў, але таксама ён дазваляе змяніць стандартныя 3 секунды часу замарзозкі на тэкстуры замарозкі.
Як гэта працуе
Пласт складаецца з 4 тыпаў пераключальнікаў[1]:
- Часовы актыватар пераключальніка : Актывуе пераключальнік на зададзены час (значэнне затрымкі)
- Часовы дэактыватар пераключальніка: Дэактывуе пераключальнік на зададзены час (значэнне затрымкі)
- Актыватар пераключальніка: Актывуе пераключальнік
- Дэактыватар пераключальніка: Дэактывуе пераключальнік
Пераключальнікі актывуюць ці дэактывуюць усе тэкстуры, якія маюць адзін і той жа нумар.
Некаторыя тэкстуры пераключальнікаў выкарыстоўваюць значэнне затрымкі для асаблівых мэтаў, такіх як Тэлеган ці замарозка.
Пераключальнік уключаны па змаўчанні, але яго можна змяніць, дадаўшы switch_open [пераключальнік]
у налады сервера ў рэдактары карты.